Уступная кампанія ў Мінскую духоўную акадэмію завяршылася

18 ліпеня 2019

top.jpg

З 15 па 17 ліпеня 2019 года ў Мінскай духоўнай акадэміі праходзілі ўступныя іспыты для абітурыентаў, якія паступаюць у магістратуру і аспірантуру.

Абітурыенты здавалі экзамены па дагматычным багаслоўі, замежнай мове і профільнаму іспыту па кафедрах. Таксама сёлета ўпершыню абітурыенты акадэміі пісалі эсэ. Уступная кампанія завяршылася сумоўем з адміністрацыяй і загадчыкамі кафедр.

Усяго ва ўступнай кампаніі ўдзельнічалі 23 абітурыенты вочнага аддзялення і 15 абітурыентаў завочнага аддзялення магістратуры, а таксама 10 абітурыентаў аспірантуры.

МінДА / Church.by