У аўторак першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Лізавецінскім жаночым манастыры горада Мінска

20 лютага 2018

top.jpg

20 лютага 2018 года, у аўторак першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам манахіні Марфы (Гуськовай).

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў пастрыжэнне ў мантыю пяці расафорных манахінь і ў расафор — пяці паслушніц, а таксама благаславіў трох новых паслушніц Лізавецінскага манастыра на послух у абіцелі.

Па завяршэнні пострыгу Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манастыра са словам настаўлення.

Church.by

Фотарэпартаж