Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Велікапосны канцэрт «Благаславёны Ты, Госпадзі» правядзе прыход сталічнага Свята-Духава кафедральнага сабора 18 сакавіка

20 лютага 2018

top.jpg

18 сакавіка 2018 года ў 14:00 у саборным доме Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска ў рамках праекта «Спявай Госпаду ўся зямля» адбудзецца велікапосны канцэрт «Благаславёны Ты, Госпадзі».

Арганізатары канцэрту: Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор, 6-е Мінскае гарадское (Нікольскае) благачынне, Галерэя «Свет праваслаўнай творчасці».

У праграме прымуць удзел майстры мастацтваў: паэты і артысты, музычныя калектывы і выканаўцы. Прагучаць творы духоўнай паэзіі, праваслаўныя пакаянныя спевы, інструментальная класічная музыка.

Месца правядзення: саборны дом Свята-Духава кафедральнага сабора (вул. Кірыла і Мяфодзія 5), уваход з боку крамы «Духоўная спадчына». Уваход вольны.

Sabor.byChurch.by