У Тураўскай епархіі завяршыліся ўрачыстасці ў гонар Юравіцкай іконы Божай Маці

14 верасня 2019

top.jpg

13 верасня 2019 года ў Тураўскай епархіі завяршыліся двухдзённыя ўрачыстасці ў гонар адной з галоўных святынь Палескага краю — іконы Прасвятой Багародзіцы, іменавай «Юравіцкая-Міласэрная».

У другі дзень урачыстасцяў, калі адзначаецца непасрэдна свята Юравіцкага абраза Божай Маці, перад саборам Нараджэння Прасвятой Багародзіцы Юравіцкага мужчынскага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід.

Яго Праасвяшчэнству саслужылі: благачынны Калінкавіцкай акругі, намеснік Юравіцкага манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй); благачынны Лельчыцкай акругі, настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы ў гарадскім пасёлку Лельчыцы протаіерэй Алег Несцярэня; благачынны Мазырскай сельскай акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Сергія Раданежскага ў горадзе Мазыры протаіерэй Генадзь Несцярэня; духаўнік Хойніцкага Пакроўскага жаночага манастыра іераманах Павел (Палын); выконваючы абавязкі благачыннага Мазырскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы ў горадзе Мазыры протаіерэй Ілья Шыць, выконваючы абавязкі благачыннай Хойніцкай акругі, настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Сялец Брагінскага раёна іерэй Расціслаў Бандарэнка, духавенства Мазырскага гарадскога, Мазырскага сельскага і Калінкавіцкага благачынняў, брація святой абіцелі ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі мужчынскі хор пад кіраваннем протадыякана Георгія Тыванюка.

Святочнае богаслужэнне наведалі: начальнік аддзела адукацыі Мазырскага райвыканкама Любоў Сцяпанаўна Клепчукова, кіраўнікі ўстаноў адукацыі горада Мазыра і Мазырскага раёна, а таксама многія іншыя ганаровыя госці.

Пропаведзь перад прычашчэннем Святых Хрыстовых Тайн прамовіў намеснік манастыра ігумен Аўксенцій (Абражэй).

Пасля Літургіі правячы архіерэй і саслужыўшыя яму святары перад цудадзейным Юравіцкім абразом Божай Маці здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Акрапіўшы кожнага асвячонай вадой, епіскап Леанід звярнуўся да ўсіх з архіпастырскім словам, падзякаваў за сумесную малітву і хрэсны ход з Мазыра ў Юравічы і пажадаў усім заступніцтва Царыцы Нябеснай.

Усіх паломнікаў пасля набажэнства чакала манастырская трапеза і аглядная экскурсія па комплексе абіцелі.

Тураўская епархія / Church.by