У сераду першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры
21 лютага 201821 лютага 2018 года, у сераду першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: духаўнік Навагрудскай епархіі протаіерэй Уладзімір Гушча, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама брація Жыровіцкага манастыра ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся са словам настаўлення да духавенства, браціі абіцелі і шматлікіх прыхаджан.