У Салігорску пройдзе міжнародны праваслаўны фестываль «Радасць»

27 жніўня 2026

photo_2026-08-26_20-31-46.jpg

З 5 па 14 верасня ў Салігорску адбудзецца Міжнародны праваслаўны фестываль «Радасць».

Мерапрыемства праводзіцца па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, кіраўніка Салігорскай епархіі, пры падтрымцы Салігорскага раённага выканаўчага камітэта. Арганізатарамі выступаюць Мінскі Свята-Лізавецінскі манастыр і праваслаўнае сястрыцтва горада Мінска.

«Праваслаўны фестываль "Радасць" — гэта свята, якое аб'ядноўвае людзей з розным вопытам царкоўнага жыцця: ад тых, хто рэгулярна наведвае храм, да тых, хто толькі робіць першыя крокі насустрач Богу. Фестываль адкрыты для кожнага, хто падзяляе традыцыйныя каштоўнасці, шануе гісторыю і цікавіцца праваслаўнай культурай», — адзначаюць яго арганізатары.

Урачыстае адкрыццё фестывалю пачнецца 5 верасня ў 13:00 з малебна на пачатак добрай справы.

Для юных наведвальнікаў падрыхтавана асаблівая праграма. Усе дні фестывалю іх чакаюць:

  • пазнавальныя экскурсіі па экспазіцыі «Прападобная Еўфрасіння Полацкая — радасць зямлі нашай» пра жыццё святой княгіні, прападобнай Еўфрасінні Полацкай. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2026 год аб'яўлены Годам беларускай жанчыны, і гэтая экспазіцыя — магчымасць звярнуцца да аблічча святой, якая стала духоўнымі сімвалам нашай Айчыны, явіла свету прыклад сілы духу, міласэрнасці і самаахвярнага служэння. Яе жыццё натхняе і сёння, нагадваючы пра высокае пакліканне жанчыны-захавальніцы веры і сямейных каштоўнасцяў;
  • экспазіцыя «Гісторыя рукапіснай кнігі», «Келля манаха» і музейны пакой «Скрыпторый», якія дазволяць у займальнай форме дакрануцца да гісторыі кнігадрукавання, адчуць атмасферу кніжнай майстэрні даўніх часоў;
  • «Кніжнае кафэ» — інтэрактыўная пазнавальная віктарына, як для дзяцей, так і дарослых;
  • творчыя майстар-класы — кожны дзень юныя наведвальнікі змогуць ствараць вырабы сваімі рукамі, знаёміцца і гутарыць;
  • лялечны тэатр «Батлейка» (4+) — спектаклі, якія распавядаюць пра дабро і любоў да бліжняга;
  • з 7 па 10 верасня пройдзе эстрадна-цыркавое прадстаўленне клоуна Моці «Добры смех — не грэх» (час прадстаўлення 12:30, 16:30, 18:30).

Акрамя таго, на пляцоўцы фестывалю пройдуць духоўныя гутаркі са святарамі Салігорскай епархіі і манахіняй Марыяй (Літвінавай) — насельніцай Свята-Лізавецінскага манастыра. Тэмы гутарак: «Жыццё паводле Евангелля ў рэальным часе», «Сучасны хрысціянін. Хто ён? Шукаем адказ», «Гнеў. Яго ўплыў на чалавека», «Чаму мы хварэем» і «Ці жывем так, як трэба жыць?». Ва ўсіх жадаючых будзе магчымасць задаць пытанні і атрымаць на іх адказы.

Для дарослых арганізатары падрыхтавалі сустрэчы з экспертамі з Расіі і Беларусі ў галіне сямейнай псіхалогіі, гісторыі, інфармацыйнай бяспекі. Сустрэчы з імі пройдуць на пляцоўках устаноў адукацыі горада. Запрошаныя спецыялісты адкажуць на актуальныя пытанні аб інфармацыйнай абароне дзяцей у сетцы Інтэрнэт, аб вострых выкліках для сучаснага грамадства, аб выхаванні дзяцей здаровымі целам і духам, аб тым, як важна вывучаць і аналізаваць гісторыю. Андрэй Афанасьеў (г. Кастрама) — шматдзетны бацька, пісьменнік, кіраўнік Камітэта па інфармацыйнай бяспецы Саюза «Бацькоўская палата» правядзе сустрэчы па тэме бяспекі дзяцей у Інтэрнэце, раскажа аб дэструктыўных плынях, якія захопліваюць розумы і сэрцы моладзі. Ірына Мядзведзева (Масква) — псіхолаг, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута дзяцінства, раскажа аб стратэгіі працы з паводзіннымі адхіленнямі ў маладзёжным асяроддзі, пра асаблівасці сучаснага школьніка.

У рамках фестывалю ў кафедральным саборы Ражджаства Хрыстова ў Салігорску (вул. Канстанціна Заслонава, 37) усе дні будзе знаходзіцца абраз са Свята-Лізавецінскага манастыра горада Мінска з часцінкай мошчаў і епітрахіль свяціцеля Іаана, архіепіскапа Шанхайскага і Сан-Францыскага. Дакрануцца да святыняў вернікі змогуць з 5 па 14 верасня штодня з 6:00 да 20:00. Чытаць Акафіст ля іконы будуць кожны дзень у 16:00.

Па традыцыі на фестывалі будзе працаваць дабрачынная праваслаўная выстава-кірмаш. Свае вырабы ручной працы, кнігі, іконы, тэкстыль, манастырскую прадукцыю прадставяць манастыры і храмы з Беларусі, Расіі, Малдовы, Грэцыі, Сербіі, Сірыі і Палесціны. Госцем кірмашу стане Свята-Троіцкая Аляксандра-Неўская лаўра з Санкт-Пецярбурга.

На выставе будзе магчымасць падаць запіскі для памінання аб здароўі і ўпакаенній. Сродкі, сабраныя храмамі і манастырамі на фестывалі, будуць накіраваны на справы міласэрнасці, будаўніцтва і рамонт храмаў.

Дэталёвая праграма фестывалю размешчана на сайце https://obitelfest.by/

Час працы: з 11:00 да 20:00 (14 верасня — з 11:00 да 17:00).

Кантакты для СМІ і дадатковай інфармацыі:

– куратар фестывалю «Радасць» Таццяна Ціханава +375 (44) 536-87-49

– спецыяліст па інфармацыйнай падтрымцы фестывалю Ганна +375 (29) 347-94-99

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok