У свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Спаса-Еўфрасіннеўскім манастыры горада Полацка
27 верасня 201927 верасня 2019 года, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага стаўрапігіяльнага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма Святога Духа пасёлка Гатава Мінскага раёна, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча протаіерэй Іаан Задарожын, клірыкі манастыра і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай).
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык манастыра архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Пасля заамвоннай малітвы ўладыка Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Пасля заканчэння богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў з прастольным святам ігуменню Еўдакію, духавенства сабора, прыхаджан і паломнікаў, пасля чаго звярнуўся са словам настаўлення да ўсіх прысутных.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Трыццаць гадоў таму, 27 верасня 1989 года, было здзейснена асвячэнне адроджанага саборнага храма ў гонар Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Хрыстова ў гэтай святой абіцелі.