У свята Стрэчання Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

15 лютага 2018

top.jpg

15 лютага 2018 года, у свята Стрэчання Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў у дыякана навучэнца аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі Васіля Нялідкіна.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Дыянісій Кавалёў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел зачытаў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі

Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў багамольцам архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж