У свята Праабражэння Гасподняга Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць кафедральнага сабора горада Заслаўя

19 жніўня 2026

top.jpg

19 жніўня 2026 года, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным саборы Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 2-й Мінскай раённай царкоўнай акругі, настаяцель прыхода кафедральнага сабора Праабражэння Гасподняга горада Заслаўя протаіерэй Мікалай Мазгоў і клірык прыхода іерэй Вячаслаў Шафарэнка.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Аляксандра Скалабана.

За богаслужэннем малілася старшыня Заслаўскага гарадскога выканаўчага камітэта Святлана Карташова.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пасля вялікага ўваходу Мітрапаліт Веніямін здзейсніў іерэйскую хіратонію выпускніка Мінскай духоўнай семінарыі дыякана Аляксандра Кацубы.

Пасля запрычаснага сціха пропаведзь прамовіў іерэй Вячаслаў Шафарэнка.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх асвяціў плады новага ўраджаю і разам з саслужаючымі святарамі здзейсніў хрэсны ход з малебным спевам і слаўленне святу.

На заканчэнне ўладыка звярнуўся да прысутных са словам настаўлення і падаў прысутным архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж