У пятніцу першай сядміцы Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію Ранейасвячоных Дароў у Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка
23 лютага 201823 лютага 2018 года, у пятніцу першай сядміцы Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію Ранейасвячоных Дароў, а па заамвоннай малітве — малебны спеў святому велікамучаніку Фёдару Цірану і чын благаславення коліва ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр абіцелі пад кіраваннем манаіні Фяўронні (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў архімандрыт Нікадзім (Генералаў).
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да духавенства, сясцёр і прыхаджан манстыра са словам навучання.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.