У Нясвіжскім замку прайшоў Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае» [+відэа]

21 ліпеня 2025

top.jpg

20 ліпеня 2025 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Нясвіжскім замку адбыўся канцэрт Міжнароднага фестывалю хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае», прымеркаваны сёлета да 80-годдзя Вялікай Перамогі.

Фестываль арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы па культуры і царкоўным мастацтве і Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі пры садзейнічанні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

На цэнтральным двары Нясвіжскага замка адбыўся канцэрт трох калектываў — Архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, студэнцкага хору Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і дзіцяча-юнацкага хору «Сустрэча» храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска.

На фестывалі таксама выступілі: выканаўца на нацыянальным армянскім інструменце дудук Карынэ Дрнаян; выпускніца тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна, актрыса тэатра і кіно Ані Акапян; лаўрэат міжнародных конкурсаў, сапрана Гаар Акапян.

У канцэртную праграму ўвайшоў вялікі спектр твораў. Прагучалі богаслужбныя, класічныя, народныя спевы і творы сучасных аўтараў. Значная частка песеннага рэпертуару была прысвечана беларускай тэматыцы.

sobor.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok