У Нядзелю 31-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

30 снежня 2018

top.jpg

30 снежня 2018 года, у Нядзелю 31-ю пасля Пяцідзесятніцы, святых праайцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Сергій Гардун.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Традыцыйна па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Мінскай іконе Божай Маці.

Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора з нядзельным днём і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж