У Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел і мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій здзейснілі Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
17 верасня 201717 верасня 2017 года, у Нядзелю 15-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і мітрапаліт Барнаульскі і Алтайскі Сергій здзейснілі Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дзімітрый Варламаў.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.