У Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі»
27 верасня 201929 верасня ў 12:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі». У экспазіцыю ўвайшло каля 200 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату ад яго стварэння да нашых дзён.
Крыніцы фотаматэрыялаў: архівы фотаслужбы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі, «Часопіса Маскоўскай Патрыярхіі», прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, БелТА, Мінскай епархіі, Гродзенскай епархіі, брацтва святога Архістратыга Міхаіла, храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны ў Мінску; асабісты архіў архіепіскапа Арыстарха (Станкевіча).
Аўтары фота: святар Ігар Палкін, Абадоўскі А., Амеліна Т., Вараў А., Уласаў С., Дубатоўка А., Калашнікаў В., Камінскі І., Кнаус А., Карнюшын В., Мізей А., Папко В., Петрашкевіч А., Пятроў Н., Пугач А., Сянцоў А., Суцягін У., Хадакоў В.