У Мінску прайшоў навучальны семінар па трэбным служэнні для сясцёр міласэрнасці Беларускага Экзархату

02 ліпеня 2026

top.jpg

30 чэрвеня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, прайшоў навучальны семінар па трэбным служэнні для сясцёр міласэрнасці Беларускага Экзархату.

Арганізатары мерапрыемства тлумачаць, што асноўная задача трэбнай сястры — дапамагчы пацыентам сустрэцца са святаром, падрыхтаваць да царкоўных таінстваў і аказаць неабходную дапамогу святару пры іх здзяйсненні ў бальнічных умовах.

Сустрэча была арганізавана ў інтэрактыўным фармаце і прысвечана ключавым аспектам трэбнага служэння ў медыцынскіх установах. У ходзе навучання прадстаўлена кароткае кіраўніцтва, якое змяшчае асноўныя звесткі, неабходныя для служэння: правілы зносін з пацыентамі, іх сваякамі і супрацоўнікамі бальніц; спецыфіка працы ў аддзяленнях рознага профілю; правілы падрыхтоўкі палаты да здзяйснення таінстваў; алгарытмы дзеянняў падчас здзяйснення таінстваў.

Семінар арганізаваны Сінадальным аддзелам па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускага Экзархату пры падтрымцы Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі.

diaconia.by / Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok