Напярэдадні Нядзелі 2-й Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята- Духавым кафедральным саборы горада Мінска

14 сакавіка 2020

top.jpg

14 сакавіка 2020 года, напярэдадні Нядзелі 2-й Вялікага посту, дня памяці свяціцеля Грыгорыя Паламы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Афанасій (Сакалоў), сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі Свята-Духава кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Аляксея Ракаўца.

Пропаведзь пасля чытання Евангелля прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протадыякан Уладзімір Назараў.

Church.by

Фотарэпартаж