У Балгарыі адбыўся катэхезацыйны лагер «Крынічка» для беларускіх дзяцей

17 чэрвеня 2019

top.jpg

Завяршыў працу 7-ы выязны катэхезацыйны лагер «Крынічка», які праходзіў у фармаце сумеснага знаходжання дзяцей і іх бацькоў. Лагер ажыццяўляе сваю дзейнасць па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Раней змены «Крынічкі» праходзілі на тэрыторыі Украіны, Расіі і Балгарыі.

Увядзенскі прыход горада Мінска і Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы на працягу сямі гадоў прыцягваюць да ўдзелу ў працы «Крынічкі» самых розных людзей, якія імкнуцца будаваць адносіны ў сваіх сем'ях на аснове праваслаўнай веры. У гэтым годзе лагер праходзіў з 4 па 15 чэрвеня і размяшчаўся ў горадзе Несебр (Балгарыя). Удзел у працы лагера прынялі прадстаўнікі чатырох прыходаў горада Мінска і дзвюх епархій Беларускага Экзархату, а таксама члены сем'яў служачых Дэпартамента выканання пакаранняў МУС і Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Праграма «Крынічкі» прадугледжвала індывідуальныя гутаркі з духаўніком лагера святаром Георгіем Лапуховым, творчыя заняткі з дзецьмі і дарослымі, наведванне старажытных храмаў у горадзе Несебр, а таксама паездку ў Стамбул і агляд сабора Святой Сафіі.

Кожны дзень быў настолькі насычаны, што ўдзельнікі лагера не заўважылі, як хутка прайшоў час. Па агульным меркаванні ўсіх удзельнікаў «Крынічкі», такая форма працы з вернікамі і тымі, хто толькі становіцца на шлях пошуку Бога, вельмі важная і эфектыўная.

Church.by