Адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы

08 жніўня 2023

top.jpg

8 жніўня 2023 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У пасяджэнні прыняў удзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Аляксандр Румак.

Сінод разгледзеў бягучыя пытанні жыцця Беларускай Праваслаўнай Царквы і прыняў шэраг рашэнняў.

Журналы пасяджэння Сінода Беларускага Экзархату, у адпаведнасці са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы (артыкул 8, раздзел XIII), будуць апублікаваны пасля іх зацвярджэння Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтактеFacebook,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж