Семінар «Дзеці на прыходзе» адбудзецца ў Бабруйскай епархіі
14 верасня 201924-25 верасня 2019 года ў зале епархіяльных сходаў Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення пройдзе семінар «Дзеці на прыходзе».
Мэта мерапрыемства — тэарэтычнае знаёмства са зместам канцэпцыі фарміравання максімальна спрыяльных умоў выхавання дзяцей на прыходах, а таксама асноўнымі прынцыпамі сістэмнай парафіяльнай апекі над дзецьмі.
Перад слухачамі выступіць кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Рускай Праваслаўнай Царквы іераманах Генадзь (Вайцішка).
Семінар праводзіцца для духавенства епархіі і адказных за клопат аб дзецях на прыходах.
Арганізатар семінара — місіянерскі аддзел Бабруйскай епархіі.