Рэспубліканскі сямейны форум і фестываль «Сям'я — адзінства веры і любві» адбудзецца ў Мінску

12 мая 2026

11.jpg

15-16 мая 2026 года Беларускі Экзархат сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам правядзе ў Мінску рэспубліканскі сямейны форум і фестываль «Сям'я — адзінства веры і любві».

Праграма ўключае VI Рэспубліканскі сямейны форум «Сям'я: сёння, заўтра і заўсёды», хрэсны ход у падтрымку інстытута сям'і і сямейны фестываль у Верхнім горадзе.

15 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца VI Рэспубліканскі сямейны форум «Сям'я: сёння, заўтра і заўсёды». Удзельнікі форуму — прадстаўнікі Царквы, дзяржаўных органаў і грамадскіх арганізацый — абмяркуюць пытанні дэмаграфіі, псіхалогіі і духоўна-маральнага выхавання моладзі ў рамках пленарных і секцыйных пасяджэнняў.

16 мая з 10:00 да 11:30 пройдзе хрэсны ход у падтрымку інстытута сям'і. Маршрут шэсця пралягае ад храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы (праспект Пераможцаў, 82) да Свята-Духава кафедральнага сабора. Завершыцца хрэсны ход святочным сямейным малебнам на плошчы ля сабора.

У той жа дзень з 12:00 да 15:30 у Верхнім горадзе пройдзе сямейны фестываль. Цэнтральная пляцоўка ля мінскай гарадской ратушы стане месцам правядзення канцэртнай праграмы, майстар-класаў для дзяцей, зон сумеснай творчасці, а таксама прэзентацыі дзеючых праграм дапамогі сем'ям, сацыяльных праграм і праектаў прыходаў Мінскай епархіі.

Арганізатарамі мерапрыемства з боку Беларускага Экзархату выступаюць Сінадальны аддзел па пытаннях сям'і, абароны мацярынства і дзяцінства; Сінадальны аддзел па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні; Сінадальны аддзел па развіцці паломніцтва і прынясенню святынь; Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі; Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».

Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы і суарганізацыі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне + 375 (33) 345-19-35. Кантактная асоба — Губарава Вольга Андрэеўна. Электронная пошта: bratstvo.minsk@gmail.com.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok