Прадстаўнікі беларускай праваслаўнай моладзі прынялі ўдзел у XVI Міжнародным дабрачынным кінафестывалі «Прамяністы Ангел»
11 лістапада 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, Сінадальным аддзелам па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы былі камандзіраваны кіраўнікі моладзевых праваслаўных брацтваў для ўдзелу ў XVI Міжнародным дабрачынным кінафестывалі «Прамяністы Ангел» (рус. «Лучезарный Ангел»), які праходзіў з 1 па 7 лістапада ў Маскве.
Беларускую праваслаўную моладзь прадстаўлялі кіраўнік моладзевага руху «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска Мікалай Камарчук і старшыня брацтва апостала Іаана Багаслова Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора Марыя Шаплыка. Суправаджаў беларускую дэлегацыю іерэй Аляксій Кацельнікаў, кіраўнік аддзела дадатковай адукацыі Маскоўскай духоўнай акадэміі.
Члены беларускай дэлегацыі прынялі актыўны ўдзел у творчых дыскусіях пасля прагляду кароткаметражных фільмаў выхаваўчага і асветніцкага напрамку.
Акрамя фестывальнай праграмы, беларуская моладзь правяла серыю рабочых сустрэч з моладзевымі групамі Маскоўскай епархіі: моладдзю Стрэчанскага манастыра, моладзевым клубам «Узыходжанне» храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» на Ардынцы, прадстаўнікамі «Мосмолод» у Храме Хрыста Збавіцеля. Бакі абмяняліся арганізацыйным вопытам і намецілі планы супрацоўніцтва.
Міжнародны дабрачынны кінафестываль «Прамяністы Ангел» праводзіцца пад патранатам старшыні Апякунскага савета комплекснай мэтавай праграмы «Духоўна-маральная культура падрастаючага пакалення Расіі», прэзідэнта Фонду сацыяльна-культурных ініцыятыў Святланы Мядзведзевай. Духоўны апякун кінафестывалю — Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл. Выканаўцы праекта — Фонд сацыяльна-культурных ініцыятыў, Цэнтр духоўна-маральнай культуры «Пакроў», мерапрыемства праводзіцца пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента сродкаў масавай інфармацыі і рэкламы горада Масквы.