Адышоў да Госпада найстарэйшы клірык Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Іаан Місеюк
28 лютага 2018Познім вечарам 27 лютага 2018 года памёр найстарэйшы клірык Беларускай Праваслаўнай Царквы, ганаровы настаяцель Васкрасенскага кафедральнага сабора ў горадзе Барысаве мітрафорны протаіерэй Іаан Місеюк.
Нарадзіўся Іаан Місеюк 25 студзеня 1924 года ў вёсцы Міжэвічы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці ў сям'і свяшчэнніка. Скончыўшы ў 1941 годзе сярэднюю школу № 1 горада Гродна, ён стаў псаломшчыкам Крыжа-Уздзвіжанскай царквы вёскі Дзярэчынак Гродзенскага раёна. У лютым 1942 года ён уступіў у шлюб з ураджэнкай вёскі Рудавица Гродзенскай вобласці Яўгеніяй Іванаўнай Журневич. У 1943 годзе быў рукапаложаны ў сан дыякана, а ў 1948 годзе — у сан іерэя. У 1946 годзе паступіў у Мінскую духоўную семінарыю, якую скончыў у 1950 годзе. Сваё духоўную адукацыю айцец Іаан працягнуў у Ленінградскай духоўнай акадэміі.
Па благаславенню свяшчэннаначалля айцец Іаан выконваў пастырскі послух на прыходах амаль усіх абласцей Беларусі. Апошнім месцам яго служэння стаў горад Барысаў — у 1988 годзе айцец Іаан быў прызначаны настаяцелем мясцовага Васкрасенскага сабора. За шматгадовую старанную працу на славу Божую і на карысць Маці-Царквы айцец Іаан быў удастоены шматлікіх царкоўных узнагарод. У кастрычніку 2013 года ў сувязі з 70-годдзем служэння ў свяшчэнным сане указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла айцец Іаан быў удастоены права нашэння Патрыяршага наперснага крыжа.
Труна з целам спачылага святара будзе дастаўлена ў Васкрасенскі кафедральны сабор, 28 лютага, у сераду да вячэрняга богаслужэння ў 17:00.
Адпяванне адбудзецца 1 сакавіка ў 12:00 пасля ранішняга богаслужэння. Правіць адпяванне будзе епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін у саслужэнні духавенства епархіі.