Адышоў да Госпада клірык Гомельскай епархіі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Палессе Чачэрскага раёна іерэй Мікалай Куцакоў
28 лютага 202628 лютага 2026 года, на 87-м годзе жыцця, адышоў да Госпада клірык Гомельскай епархіі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў вёсцы Палессе Чачэрскага раёна іерэй Мікалай Міхайлавіч Куцакаў.
«Афіцэр у адстаўцы, капітан І рангу, Мікалай Міхайлавіч прысвяціў значную частку жыцця абароне зямной Айчыны. Аднак сапраўдным вянцом яго зямнога падарожжа стала ўзвядзенне храма Божага. Па асабістай ініцыятыве і за кошт уласных сродкаў айцец Мікалай пабудаваў царкву ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў роднай вёсцы Палессе.
Прыняўшы свяшчэнны сан у сталым узросце, ён з вайсковай дысцыплінай і бацькоўскай любоўю ствараў абшчыну, стаўшы для вернікаў добрым настаўнікам. Праца айца Мікалая былі высока ацэнена не толькі Царквой, якая адзначыла яго з нагоды 85-годдзя ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені, але і свецкім грамадствам: святар з'яўляўся ганаровым грамадзянінам Чачэрскага раёна. Яго служэнне стала жывым сведчаннем таго, што сапраўдная вера зменьвае жыццё чалавека і прастору вакол яго», – адзначаецца на сайце Гомельскай епархіі.
Вечная памяць новаспачыламу іерэю Мікалаю!
Няхай уладкуе яго душу міласэрны Гасподзь у сяленнях праведных!
Гомельская епархія / Church.by
Чытайце нас в мэсэнджэрах Telegram і Viber,

