На базе Мінскай духоўнай семінарыі і Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра адбыўся злёт праваслаўнай моладзі Беларусі

01 мая 2023

top.jpg

З 28 па 30 красавіка 2023 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі і Успенскага Жыровіцкага мужчынскага манастыра прайшоў злёт праваслаўнай моладзі Беларусі.

Арганізатарамі злёту выступілі Сінадальны аддзел па справах моладзі Беларускай Праваслаўнай Царквы і Мінская духоўная семінарыя. Праца злёту пачалася з малітвы і прывітання старшыні Сінадальнага аддзела па справах моладзі іерэя Дзімітрыя Баўкуновіча.

Трохдзённая насычаная праграма злёту была нацэлена на раскрыццё прыгажосці праваслаўнай веры, яе больш глыбокага вывучэння, далучэнне моладзі да гістарычнай і культурнай спадчыны Царквы і краіны. Маладыя людзі маліліся за богаслужэннямі, таксама ім былі прапанаваны экскурсіі па вучэбным корпусе духоўнай школы, царкоўна-археалагічным музеі семінарыі, Жыровіцкай абіцелі, экспазіцыі, прысвечанай першаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі Мітрапаліту Філарэту (Вахрамееву). Веды, атрыманыя падчас экскурсіі па манастыры і семінарыі, можна было замацаваць падчас праведзенага арганізатарамі злёту гістарычнага квэста.

У дні працы злёту перад маладымі людзьмі выступалі выкладчыкі Мінскай духоўнай акадэміі, Мінскай духоўнай семінарыі і Мінскага духоўнага вучылішча, а таксама запрошаныя лектары з такімі тэмамі, як «Аб малітве» (протаіерэй Уладзімір Башкіраў), «Тэхналогіі ўрэгулявання спрэчак і канфліктаў» (Н.З. Кухарэнка), «Пераадоленне крызісаў» (І.І. Валодзін), «Працы апостала Паўла» (іераманах Яўстафій (Халіманкоў)), «Псіхалогія малітвы» (дыякан Іаан Ляшчанка), таксама адбылася свабодная лекцыя дацэнта іерэя Сергія Цімашэнкава. Выкладчыкі духоўных школ дзяліліся сваімі ведамі, асабістымі гісторыямі, адказалі на мноства пытанняў ад прысутных юнакоў і дзяўчат, дапамагаючы знайсці ім адказы на хвалюючыя пытанні.

Цэнтральнай падзеяй злёту стала начная Бажэственная літургія свяціцеля Іаана Залатавуста ў Мікольскім храме манастыра з народным спевам, на якой удзельнікі злёту прычасціліся Святых Хрыстовых Таін.

Вечары злёту праходзілі ў нефармальных зносінах і суправаджаліся творчымі выступленнямі моладзі.

Завяршылася трохдзённае знаходжанне праваслаўнай моладзі на Жыровіцкай зямлі зваротам да ўдзельнікаў з'езда рэктара Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэя Віктара Васілевіча, які ўручыў усім сертыфікаты аб удзеле ў злёце. Культурную праграму дня дапоўніў канцэрт маладзёжнага калектыву.

 minds.by/Church.by 

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники