Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова праводзіць дабрачынную акцыю «Збяры дзіця ў школу»
24 жніўня 2021Па благаславенню Патрыяршага Экзарха моладзевае брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова праводзіць дабрачынную акцыю «Збяры дзіця ў школу».
У рамках акцыі да 5 верасня 2021 года можна ахвяраваць школьныя прыналежнасці, канцылярскія тавары і іншыя неабходныя для падрыхтоўкі да школы рэчы і прадметы. Да пачатку навучальнага года сабраныя прадметы перададуць дзецям з маламаёмных сем'яў, у Мінскі гарадскі цэнтр медыцынскай рэабілітацыі дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі, аддзяленне дзіцячай артапедыі і траўматалогіі РНПЦ траўматалогіі і артапедыі.
Ахвяраванні можна прыносіць дзяжурным у Свята-Духаў кафедральны сабор горада Мінска.
Па ўсіх пытаннях правядзення дабрачыннай акцыі можна звяртацца да старшыні Брацтва Шаплыка Марыі Эдуардаўны па нумары тэлефона: +375259315691