Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольнае свята храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску
19 лютага 202619 лютага 2026 года, у дзень пераносу шанавання іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых», Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольнае свята ў аднайменным храме горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» протаіерэй Павел Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў вёсцы Раўбічы Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Кузьма; настаяцель прыхода храма Архангела Міхаіла ў вёсцы Дроздава Мінскага раёна протаіерэй Мікалай Багдановіч і клірыкі прыхода.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Наталлі Санько.
Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў вёсцы Раўбічы Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Кузьма.
Пасля адпуста Бажэественнай літургіі Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Божай Маці.
Далей Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся са словам настаўлення.
Зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай Аляксандра Латушка была ўзнагароджана ордэнам святой праведнай Сафіі Слуцкай.
Настаяцель прыхода протаіерэй Павел Латушка звярнуўся да архіпастыра з прывітальным словам, у якім падзякаваў за наведванне парафіі і сумесную малітву ў дзень прастольнага свята.
На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх азнаёміўся з завершаным будаўніцтвам прыходскага дома з дамовым храмам.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

