Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць Серафімаўскага прыхода горада Мінска

01 жніўня 2026

top.jpg

1 жніўня 2026 года, у дзень святкавання знойдзення мошчаў прападобнага Серафіма Сароўскага, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Опцінскіх старцаў Серафімаўскага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); старшыня Сінадальнага паломніцкага аддзела Беларускага Экзархату, благачынны 7-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма прападобнага Серафіма Сароўскага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Шырытон; благачынны 5-й Мінскай гарадской царкоўнай акругі, настаяцель прыхода храма вялікамучаніка Георгія Перамоганосца горада Мінска протаіерэй Аляксандр Страха; ключар прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх гаротных Радасць» горада Мінска протаіерэй Віктар Якушаў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі прыхода.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў прыходскі хор пад кіраваннем Кацярыны Смаляк.

На малым уваходзе, зважаючы на руплівую працу на карысць Царквы Хрыстовай, клірык прыхода іерэй Раман Ларкоў быў уганараваны правам нашэння нагруднага крыжа залатога колеру.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык прыхода іерэй Раман Ларкоў.

Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне прападобнаму Серафіму Сароўскаму.

Затым з прывітальным словам да Яго Высокапраасвяшчэнства звярнуўся настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр Шырытон.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і прыхаджан з прастольным святам прыхода і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж