Хрэсны ход на месца масавых расстрэлаў адбыўся ў Магілёве

05 лютага 2018

top.jpg

4 лютага 2018 года, у Нядзелю пра блуднага сына, свята Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній узначаліў Бажэственную літургію ў храме Царскіх страстацерпцаў і ўсіх навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай ў горадзе Магілёве.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Магілёўскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Генадзь Пацэвіч, протаіерэй Аляксандр Ганчарук, протаіерэй Сергій Лабада, протаіерэй Анатоль Серадзінскі, протаіерэй Георгій Пінчук, настаяцель храма протаіерэй Сергій Белавус, іерэй Павел Драздоў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Генадзя Цярэнцьева.

Па заканчэнні Літургіі адбыўся малебен навамучанікам і вызнаўцам Царквы Рускай.

Пасля богаслужэння быў здзейснены хрэсны ход з абразом Царскіх страстацерпцаў да месца, дзе ў Магілёве расстрэльвалі людзей падчас крывавых рэпрэсій у 20-х і 30-х гадах XX стагоддзя. Тут архіепіскап Сафроній прамовіў пропаведзь, а затым была адслужана паніхіда аб «усіх нявінна пакутаваўшых з-за багаборцаў у гады ганенняў».

«…І чулі, як стагнала зямля». Памяці ахвяр багаборчай улады

Магілёўская епархія / Church.by