Споўнілася 80 гадоў з дня смерці Смалявіцкіх навамучанікаў

06 лютага 2018

top.jpg

4 лютага, у Нядзелю пра блуднага сына і дзень успаміну Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, у Барысаўскай епархіі адбылося святкаванне 80-годдзя са дня пакутніцкай смерці свяшчэннамучанікаў Дзімітрыя Плышэўскага і Уладзіміра Зубковіча, якія здзяйснялі пастырскае служэнне ў горадзе Смалявічы. Свяшчэннікі засведчылі сваю веру ў Бога мучаніцкай смерцю ў 1938 годзе і былі далучаны да ліку навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай.

Пачаліся ўрачыстасці з Бажэственнай літургіі ў храме ў гонар Мінскай іконы Божай Маці горада Смалявічы, якую ўзначаліў епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін. Праасвяшчэннаму ўладыку саслужылі: благачынны Смалявіцкай царкоўнай акругі, прэс-сакратар Барысаўскай епархіі, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Слабада Смалявіцкага раёна іерэй, настаяцель прыхода іерэй Нікадзім Пашкоў і ўсе настаяцелі прыходаў Смалявіцкага благачыння.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў старшыня епархіяльнай камісіі па кананізацыі святых, настаяцель прыходА храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца аграгарадка Сяліба Бярэзінскага раёна іерэй Алексій Маслянкоў.

Па заамвоннай малітве была адслужана памінальная ліція па ўсіх нябожчыках, якія пацярпелі ў час ганенняў за веру Хрыстову.

Па заканчэнні Літургіі было здзейснена слаўленне навамучанікам і вызнаўцам Царквы Рускай.

Клірык прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Смалявічы дыякан Георгій Фурсевіч быў удастоены юбілейнага медаля Рускай Праваслаўнай Царквы «У памяць 100-годдзя аднаўлення Патрыяршаства ў Рускай Праваслаўнай Царкве».

Пры зборы шматлікіх вернікаў і паломнікаў епіскап Веніямін асвяціў мемарыяльную дошку ў гонар свяшчэннамучанікаў Дзімітрыя Плышэўскага і Уладзіміра Зубковіча, усталяваную на фасадзе храма Мінскай іконы Божай Маці. Кожнаму былі раздадзены буклеты з жыццяпісам святых і іх абразкі.

Затым святочныя мерапрыемствы перамясціліся ў сцены гарадскога Дома культуры. У рамках урачыстасцяў у фае ГДК прайшла выстава «Навамучанікі Барысаўскай епархіі». У пачатку святочнага канцэрта быў прадстаўлены відэасюжэт, з якога гледачы больш падрабязна даведаліся аб мучаніцкім подзвігу свяшчэннікаў Дзімітрыя Плышэўскага і Уладзіміра Зубковіча. Завяршыў праграму канцэрт духоўных песнапенняў у выкананні святочнага хору прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аграгарадка Слабада пад кіраўніцтвам Вольгі Ясюкевіч.

Барысаўская епархія / Church.by