-
У Мінскай духоўнай семінарыі падвялі вынікі першага семестра 2017/2018 навучальнага года
05 студзеня 20183 студзеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, якое ўзначаліў рэктар архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. У ходзе пасяджэння былі падведзены вынікі першага семестра 2017/2018 навучальнага года і разгледжаны бягучыя пытанні.
падрабязна » -
04 студзеня 2018
4 студзеня 2018 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія горада Калінкавічы» адбыўся круглы стол, прысвечаны правядзенню факультатыўных заняткаў «Асновы праваслаўнай культуры» ў установах адукацыі, а таксама падрыхтоўцы рэспубліканскага семінара па духоўна-маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення.
падрабязна » -
16-18 лютага адбудзецца 19-я сустрэча «Анастасіс»
03 студзеня 2018«Анастасіс» — гэта пляцоўка, на якой у жывой абстаноўцы сустракаюцца залежныя з вопытам выздараўлення па 12-крокавай праграме, сям'і залежных асоб, святары, псіхолагі, лекары і псіхатэрапеўты.
падрабязна » -
Студэнты Мінскай духоўнай семінарыі выступілі з канцэртам у папраўчай калоніі
02 студзеня 201830 снежня архіерэйскі хор Мінскай духоўнай семінарыі выступіў з калядным канцэртам ў папраўчай калоніі-пасяленні № 21 пасёлка Шубіна Гомельскай вобласці. Студэнты выканалі богаслужэбныя спевы, калядкі і народныя песні.
падрабязна » -
Па вуліцах Партызанскага раёна сталіцы прайшоў хрэсны ход цвярозасці
01 студзеня 2018У хрэсным ходзе прынялі ўдзел людзі, якіх не пакінула абыякавымі праблема алкагольнай і наркатычнай залежнасці. Раніцай 1 студзеня яны прыехалі ў прыход іконы Божай Маці «Неўпіўная Чаша» з розных канцоў сталіцы, каб сваім прыкладам сведчыць свету пра магчымасць цвяроза і радасна сустрэць новы год добрасці Божай.
падрабязна » -
31 снежня 2017
31 снежня, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, святых айцоў, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.
падрабязна » -
31 снежня 2017
31 снежня 2017 года, у Нядзелю 30-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, святых айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
30 снежня 2017
30 снежня, напярэдадні Нядзелі 30-й пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, святых айцоў, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
Адбудзецца навуковая канферэнцыя Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы
30 снежня 201712 студзеня ў Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца навуковая канферэнцыя «Святыя Белай Русі: актуальныя пытанні шанавання і праслаўлення». Уваход вольны. Запрашаюцца ўсе, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.
падрабязна » -
У Віцебскай епархіі праходзіць фотаконкурс «Калядная казка»
30 снежня 2017Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі сумесна з Віцебскім гарадскім парталам праводзіць конкурс фатаграфіі «Калядная казка», прысвечаны святу Ражджаства Хрыстова. Працы на конкурс прымаюцца да 20 студзеня.
падрабязна » -
27 снежня 2017
7 студзеня, у свята Ражджаства Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы горада Гомеля будзе здзейснена начная Бажэственная літургія з сурдаперакладам, якую ўзначаліць епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў цырымонію адкрыцця міжнароднага Каляднага фестывалю «Радасць»
27 снежня 201726 снежня ў Палацы спорту горада Мінска адбылося ўрачыстае адкрыццё міжнароднага Каляднага фестывалю «Радасць», арганізаванага Лізавецінскім жаночым манастыром.
падрабязна » -
Віфлеемскі агонь міру пачаў перадкаляднае шэсце па беларускіх храмах
26 снежня 201723 снежня ў парафіі храма іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша» горада Мінска адбылася ўрачыстая сустрэча агню з Базылікі Ражджаства Хрыстовага ў Віфлееме. Настаяцель прыхода протаіерэй Дыянісій Пясецкі здзейсніў урачысты малебен.
падрабязна » -
Мінчане і госці сталіцы запрашаюцца на канцэрт «Спявай Госпаду, уся зямля!..»
25 снежня 2017У праграме — выступленні паэтаў, музычных калектываў і салістаў. Прагучаць творы духоўнай паэзіі, праваслаўныя харавыя спевы, інструментальная класічная музыка. Канцэрт пачнецца ў Свята-Духавым кафедральным саборы 26 снежня ў 19:00, уваход вольны.
падрабязна » -
25 снежня 2017
25 снежня, у панядзелак сядміцы 30-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці свяціцеля Спірыдона, епіскапа Трыміфунцкага, цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна »