Навігатар: Навіны / Анонсы / Епархіі

Часціца мошчаў святой Матроны Маскоўскай будзе прынесена ў Мінск

22 лютага 2018

sv-matrona.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў горадзе Мінску з 25 лютага па 13 мая 2018 года будзе знаходзіцца абраз святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часцінкай мошчаў гэтай угодніцы Божай.

Святыня з'яўляецца дарам незабыўнага Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II Гродзенскаму стаўрапігіяльнаму жаночаму манастыру Наражэння Багародзіцы.

Блажэнная Матрона Маскоўская (Матрона Дзмітрыеўна Ніканава; 1881 — 1952) — падзвіжніца пабожнасці, якая праславілася ў блізкім нам ХХ стагоддзі, адна з самых любімых святых праваслаўнага народа. У жыцці святой спраўдзіліся словы Божыя: «Сіла Мая ў немачы здзяйсняецца» (2 Кар. 12: 9). Жанчыну-інваліда, невідушчую ад нараджэння і пазбаўленую магчымасці хадзіць, Гасподзь удастоіў дару цудатварэння і празорлівасці. Вернікі шануюць блажэнную Матронушку як вялікую малітвеніцу, якая дапамагала бліжнім пры сваім зямным жыцці і працягвае адгукацца на просьбы шчырых сэрцаў цяпер, знаходзячыся ў Царстве Нябесным.

Прыбыццё святыні ў Аляксандра-Неўскі храм (горад Мінск, вуліца Казлова, 11) адбудзецца 25 лютага ў 9:45.

Плануецца, што для пакланення вернікаў ікона будзе даступная штодня з 8:00 да 20:00.

Адбудзе святыня 13 мая, арыенціровачны час провадаў — 12:30.

Запрашаем прадстаўнікоў СМІ асвятліць прыбыцце часціцы мошчаў сусветна шануемай угодніцы Божай у сталіцу Беларусі.

Кантактныя асобы:

протаіерэй Дзімітрый Харошка, ключнік Аляксандра-Неўскага храма

+375 29 752 14 37

Аксана Юр'еўна Кнаўс, адказная па сувязях Аляксандра-Неўскага прыхода са СМІ

+375 29 295 13 13

Church.by