У чацвер першага тыдня Вялікага посту мітрапаліт Павел здзейсніў павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры горада Полацка
22 лютага 201822 лютага 2018 года, у чацвер першага тыдня Вялікага посту, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў вялікае павячэр'е з чытаннем Вялікага канона прападобнага Андрэя Крыцкага ў Крыжаўздзвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра горада Полацка.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі клірыкі Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра.
Богаслужэбныя спевы выканалі два хоры сясцёр абіцелі пад кіраваннем манахіні Фяўронні (Бармічовай) і манахіні Феакцісты (Паўленка).
Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх здзейсніў пастрыжэнне ў расафор сямі паслушніц і ў мантыю — дзвюх расафорных манахінь.
Па завяршэнні пострыгу Патрыяршы Экзарх звярнуўся са словам настаўлення да духавенства, сясцёр абіцелі і шматлікіх прыхаджан.