Дэлегацыя Беларускай Праваслаўнай Царквы прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі

23 лютага 2018

top.jpg

23 лютага 2018 года ў горадзе Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да манумента Перамогі, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны і 100-годдзю Узброеных сіл Беларусі.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве ўдзельнічалі: кіраўніцтва Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам абароны Андрэем Раўковым, першы намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Мар'яна Шчоткіна, старшыня Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац.

Да падножжа манумента былі ўскладзены вянкі ад органаў дзяржаўнай улады і кіравання, міністэрстваў і ведамстваў, прафсаюзаў, грамадскіх, маладзёжных і ветэранскіх аб'яднанняў, а таксама ад Беларускай Праваслаўнай Царквы і Рымска-Каталіцкай Царквы ў Беларусі.

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у цырымоніі прынялі ўдзел: епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў.  

Фота: «Минск-Новости»

Church.by