Дабрачынная акцыя «Радасць ведаў» прайшла ў Мінску

04 верасня 2017

top.jpg

Дабрачынная акцыя «Радасць ведаў», прысвечаная пачатку навучальнага года, праходзіла ў горадзе Мінску з 29 жніўня па 4 верасня.

Арганізатарамі акцыі выступілі: Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», Беларускае гандлёвае аб'яднанне «Глобус», ЗАТ «Галаграфічная індустрыя», ТАА «Магія святла», АДАІ Першамайскага раёна горада Мінска пры валанцёрскай падтрымцы духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» сталічнай гімназіі № 11.

29 жніўня ў прыходзе храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла для навучальнікаў і навучэнцаў адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года, пасля чаго 1 верасня старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла», настаяцель прыхода свяшчэннік Святаслаў Рагальскі прыняў удзел ва ўрачыстай лінейцы і гасцявым уроку ў гімназіі № 11. Тэмай гасцявога ўрока стала вывучэнне гістарычнай спадчыны горада Мінска напярэдадні 950-гадовага юбілею. У рамках тэмы айцец Святаслаў распавёў пра гісторыю комплексу будынкаў мінскага архіерэйскага падвор'я.

Кульмінацыяй акцыі стала наведванне 4 верасня Цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна і дзіцячых садоў №№ 174 і 190, дзе адбылося тэатралізаванае прадстаўленне і былі ўручаны падарункі больш чым 200 выхаванцам.

Фота: Минск-Новости

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by