2 верасня ў сталіцу Дня беларускага пісьменства — горад Касцюковічы адправіцца з Мінска XXXIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»

27 жніўня 2026

top.jpg

2 верасня 2026 года ў сталіцу Дня беларускага пісьменства — горад Касцюковічы адправіцца з Мінска XXXIII Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў». Шэсце будуць суправаджаць святыні, якія ўжо сталі сімваламі экспедыцыі: лампада з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворны Загор'е-Сталовіцкі абраз Прасвятой Багародзіцы.

Сёлета экспедыцыя пройдзе па тэрыторыях Мінскай, Пінскай, Барысаўскай і Магілёўскай епархій па маршруце: Мінск — Святое Поле каля вёскі Загор'е Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці — горад Беразіно Мінскай вобласці — горад Клічаў Магілёўскай вобласці — горад Бабруйск Магілёўскай вобласці — горад Магілёў — горад Горкі Магілёўскай вобласці — горад Мсціслаў Магілёўскай вобласці — горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

Працягласць маршруту складзе 1270 кіламетраў.

У населеных пунктах на шляху руху экспедыцыі яе ўдзельнікі праводзяць духоўна-асветніцкія мерапрыемствы, сустракаюцца з прыхаджанамі храмаў і працоўнымі калектывамі, наведваюць мемарыяльныя комплексы і месцы баявой славы, здзяйсняюць візіты ў сацыяльныя ўстановы. Таксама запланаваны правядзенне навуковых канферэнцый, сустрэчы са школьнікамі і правядзенне ўрокаў беларускага пісьменства, выставы, творчыя сустрэчы і вечары. Добрай традыцыяй «Дарогі да святыняў» стала пасадка дрэў у месцах наведвання з сімвалічнай назвай — Сад малітвы.

З маршрутам экспедыцыі можна азнаёміцца па спасылцы.

***

За гады правядзення экспедыцыі яе ўдзельнікі пераадолелі шлях працягласцю больш за 40 тысяч кіламетраў. Пешымі хрэснымі хадамі было пройдзена каля 1000 кіламетраў, удзел у малітоўных шэсцях прыняло больш за 1,2 млн.чалавек. Благадатны агонь ад Гроба Гасподняга быў прынесены ў больш, чым у 700 манастыроў, храмаў і капліц. За тры дзясяткі гадоў удзельнікамі экспедыцыі было высаджана каля 3,5 тысяч дрэў. Копіі цудатворнай Загор'е-Сталовіцкай іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы — Шляхаводніцы экспедыцыі былі перададзены больш, чым 400 манастырам, храмам і капліцам. Усяго ў мерапрыемствах экспедыцыі за тры дзясяткі гадоў прыняло ўдзел больш за 5 мільёнаў чалавек.

 Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok