19 ліпеня ў Нясвіжы адбудзецца Міжнародны фестываль хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае»

09 ліпеня 2026

photo_2026-07-09_14-30-27.jpg

19 ліпеня 2026 года па благаславенню Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Нясвіжскім замку адбудзецца канцэрт Міжнароднага фестывалю хрысціянскага мастацтва «Нясвіж Хрыстоў запрашае».

Фестываль арганізаваны Сінадальным аддзелам Беларускай Праваслаўнай Царквы (Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату) па культуры і царкоўным мастацтве і Брацтвам у гонар Праабражэння Гасподняга Нясвіжскага благачыння Слуцкай епархіі пры садзейнічанні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта і Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Нясвіж».

У 19:00 на цэнтральным двары Нясвіжскага замка адбудзецца канцэрт Архіерэйскага хору Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.

У канцэртную праграму ўвайшоў вялікі спектр твораў. Прагучаць богаслужэбныя, класічныя, народныя спевы і творы сучасных аўтараў.

Дзякуючы намаганням арганізатараў уваход на фестываль будзе свабодным (бясплатным) для ўсіх жадаючых.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok