-
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на ліпень 2019 года
01 ліпеня 2019Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на ліпень 2019 года.
падрабязна » -
30 чэрвеня 2019
30 чэрвеня, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых, якія ў зямлі Рускай праславіліся, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
29 чэрвеня 2019
29 чэрвеня ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыліся аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
падрабязна » -
28 чэрвеня 2019
Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы запрашае да ўдзелу ў інтэрнэт-конкурсе метадычных распрацовак у галіне рэлігійнай адукацыі і духоўна-маральнага выхавання «Скарбніца мудрасці». Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца да 1 лістапада.
падрабязна » -
Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню БПЦ падвёў вынікі конкурсу творчасці асуджаных
28 чэрвеня 201928 чэрвеня адбылося падвядзенне вынікаў конкурсу «Вера ў маім сэрцы — духоўнасць без межаў», які штогод праводзіць Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы сярод асоб, якія адбываюць тэрміны пакарання ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Тураўская епархія запрашае прыняць удзел у хрэсным ходзе на веласіпедах
28 чэрвеня 2019Па благаславенню епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда 6 ліпеня адбудзецца хрэсны ход на веласіпедах па маршруце Калінкавічы — Юравічы. Епархія запрашае дарослых і дзяцей напярэдадні дня святкавання памяці дабраверных Пятра і Фяўронні, заступнікаў сям'і і шлюбу, прыняць удзел у хрэсным ходзе і памаліцца за моцныя сем'і і шчаслівае дзяцінства.
падрабязна » -
Лекцыя «Як правільна любіць сябе?» адбудзецца ў Мінскай духоўнай акадэміі 1 ліпеня
27 чэрвеня 2019На астатак лета асветніцкія курсы «Святло Праваслаўя» пры МінДА сыходзяць на канікулы, але ў выглядзе выключэння ў наступныя два месяцы адбудуцца 2-3 лекцыі з цікавымі гасцямі. Першая з іх пройдзе ўжо 1 ліпеня. Вядомы праваслаўны псіхолаг Марына Філонік (Масква) выступіць на тэму «Як правільна любіць сябе? Самаацэнка, пакора і асуджэнне».
падрабязна » -
Прадстаўнікі ААН наведалі Юравіцкі манастыр
27 чэрвеня 201925 чэрвеня прадстаўнікі праграмы развіцця ААН (ПРААН) у Беларусі з афіцыйным візітам наведалі Юравіцкі мужчынскі манастыр Нараджэння Багародзіцы Тураўскай епархіі і аказалі дабрачынную дапамогу на развіццё матэрыяльнай базы манастыра для ажыццяўлення асветніцкай дзейнасці.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар Мар'інагорскай іконы Прасвятой Багародзіцы
27 чэрвеня 201927 чэрвеня, у чацвер 2-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Мар'інагорскай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Аляксандра-Неўскім саборы горада Мар'іна Горка Мінскай вобласці.
падрабязна » -
На падвор'і Гомельскага Мікольскага манастыра прайшла першая змена епархіяльнага дзіцячага лагера
27 чэрвеня 2019З 14 па 23 чэрвеня ў вёсцы Цяруха на падвор'і Мікольскага мужчынскага манастыра адбыўся турыстычны лагер для дзяцей і падлеткаў з нядзельных школ Гомельскай епархіі. Лагер сабраў 29 дзяцей ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
26 чэрвеня 201926 чэрвеня пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі
26 чэрвеня 2019Вучоны савет, у прыватнасці, прыняў рашэнне даць магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу. У сувязі з гэтым, пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.
падрабязна » -
26 чэрвеня 2019
Раздзелы праекта: «Свяшчэннае Пісанне аб пачатку чалавечага жыцця», «Статус эмбрыёна», «Штучнае перарыванне цяжарнасці», «Прэнатальная дыягностыка». Усе жадаючыя могуць пакінуць на спецыялізаваных рэсурсах свае каментарыі да праекта. Каментарыі да праекта дакумента збіраюцца да 30 верасня гэтага года.
падрабязна » -
26 чэрвеня 2019
Віншавальны адрас Яго Блажэнству накіраваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. «Няхай Украінская Праваслаўная Царква, якая знаходзіцца пад Вашым свяціцельскім амафорам, умацоўваецца і квітнее, падаючы ўсім, хто жадае і прагне праўды, (гл. Мф. 5:6) жывую спасіцельную ваду ісціны Хрыстовай і яўляючы свету неабвержнае сведчанне перамогі кананічнага Праваслаўя», — гаворыцца ў віншаванні.
падрабязна » -
Мітрапаліт Павел узначаліў выпускныя ўрачыстасці Мінскай духоўнай семінарыі
25 чэрвеня 201925 чэрвеня ў Мінскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны Акт. Перад пачаткам урачыстага мерапрыемства ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра была здзейснена Бажэственная літургія, якую ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні рэктара Мінскай духоўнай семінарыі, архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і епискапа Бараўлянскага Ігнація, вікарыя Мінскай епархіі.
падрабязна »