Епіскап Барысаўскі Веніямін знаходзіцца з візітам у Саратаўскай епархіі
14 верасня 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і па запрашэнню мітрапаліта Саратаўскага і Вольскага Лонгіна епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін з архіпастырскім візітам знаходзіцца ў Саратаўскай епархіі Рускай Праваслаўнай Царквы.
13 верасня мітрапаліт Лонгін і епіскап Веніямін наведалі Саратаўскую праваслаўную духоўную семінарыю. У суправаджэнні першага прарэктара СПДС ігумена Варфаламея (Дзянісава), прарэктара па выхаваўчай рабоце іераманаха Германа (Лытуса), прарэктара па навукова-багаслоўскай рабоце протаіерэя Дзімітрыя Полахава яны агледзелі навучальныя аўдыторыі і семінарскі храм. Для Праасвяшчэннага епіскапа Веніяміна была праведзена экскурсія па музею гісторыі Саратаўскай мітраполіі.
У ходзе візіту ў Саратаўскую епархію ўладыка Веніямін 14-15 верасня прыме ўдзел у святкаванні Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў Саратаўскіх.