Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ўзначаліў урачыстасці ў гонар 30-годдзя Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага
01 лістапада 20261 лістапада 2026 года, у Нядзелю 22-ю пасля Пяцідзесятніцы і дзень памяці Сабора навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі Беларускай, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска. Богаслужэнне было прымеркавана да 30-годдзя заснавання Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірыла Тураўскага.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній; епіскап Пецяргофскі Сілуан, рэктар Санкт-Пецярбургскай духоўнай акадэміі; епіскап Орскі і Гайскі Ірыней; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Друцкі Яўсевій, вікарый Віцебскай епархіі; епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій; епіскап Нясвіжскі Аўксенцій, старшыня Сінадальнай камісіі па каардынацыі дзейнасці духоўных навучальных устаноў Беларускага Экзархату; архімандрыт Афанасій, рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; ігумен Дыянісій (Шлёнаў), намеснік старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы; іераманах Лука (Пронскіх), рэктар Мікола-Уграшскай семінарыі; протаіерэй Аляксей Альхоўнікаў, рэктар Валагодскай духоўнай семінарыі; ігумен Ферапонт (Шырокаў), прарэктар па выхаваўчай рабоце Валагодскай духоўнай семінарыі; протаіерэй Сергій Маўсесян, першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ; протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі; іераманах Андрэй (Васілюк), прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Іаан Задаражын, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча; прадстаўнікі Маскоўскай, Санкт-Пецярбургскай і Стрэчанскай духоўных акадэмій, Казанскай, Валагодскай, Мікола-Уграшскай, Мінскай і Віцебскай духоўных семінарый, праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта і Інстытута тэалогіі БДУ; выкладчыкі, аспіранты і студэнты акадэміі ў свяшчэнным сане; духавенства Беларускага Экзархату.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў Мінскі мітрапалічы хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.
За набажэнствам маліліся ганаровыя госці, выпускнікі, аспіранты і студэнты духоўнай школы.
Пропаведзь перад прычасцем прамовіў старшыня Узнагароднай камісіі Беларускага Экзархату, старшыня прыходскага савета Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў.
Па завяршэнні Літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў рэктара, выкладчыкаў і супрацоўнікаў духоўнай школы. На малітоўную памяць акадэміі ўладыка Веніямін уручыў факсімільную копію Лаўрышаўскага Евангелля і расшытыя пакраўцы. У сваю чаргу, рэктар акадэміі падзякаваў Мітрапаліту Веніяміну за архіпастырскую апеку і клопат пра альма-матэр. Ад імя выкладчыкаў і студэнтаў айцец Афанасій уручыў прасфору, архіерэйскі падсакаснік і букет кветак.
Трансляцыя богаслужэння вялася на You-Tube каналах Беларускага Экзархату, Мінскай духоўнай акадэміі і на тэлеканале «Музсаюз».
Матэрыялы па тэме:
У праграме «Дакрананне да святла» на тэлеканале СТВ выйшла інтэрв'ю з рэктарам Мінскай духоўнай акадэміі архімандрытам Афанасіем (Сакаловым)
Мінская духоўная акадэмія / Church.by
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,

