-
У Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі»
27 верасня 201929 верасня ў 12:00 у Мінскай духоўнай акадэміі адкрыецца фотавыстаўка «Беларускі Экзархат: 30 гадоў гісторыі». У экспазіцыю ўвайшло каля 200 фотаздымкаў, якія адлюстроўваюць гісторыю Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату ад яго стварэння да нашых дзён.
падрабязна » -
26 верасня 2019
26 верасня, напярэдадні свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне з чынам узвышэння Крыжа Хрыстова ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
28-29 верасня ў Мінску пройдуць урачыстасці з нагоды 30-годдзя Беларускага Экзархату
26 верасня 201928-29 верасня па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў горадзе Мінску адбудуцца ўрачыстасці з нагоды 30-годдзя з дня ўтварэння Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату.
падрабязна » -
26 верасня 2019
24 верасня ў Мінску ў канферэнц-зале гасцініцы «Рэнесанс» адбылася юбілейная канферэнцыя, прысвечаная 25-годдзю ўзаемадзеяння Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
У Івянцы адкрыўся Чацвёрты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай»
24 верасня 201922 верасня ў гарадскім пасёлку Івянец Валожынскага раёна пачаўся Чацвёрты Міжнародны мастацкі пленэр «Святасць зямлі Беларускай», прысвечаны 35-годдзю ўсталявання святкавання Сабора Беларускіх святых і 5-годдзю Маладзечанскай епархіі.
падрабязна » -
Самы душэўны падарунак да Дня маці: фестываль «Радасць» зноў сустракаюць у Мінску
24 верасня 2019З самай першай «Радасці» фестываль палюбіўся многім мінчанам. Яго чакаюць і прыходзяць на мерапрыемствы ўсёй сям'ёй. Тут гучыць жывая музыка, праходзяць кінапаказы, канцэрты, спектаклі, інтэрактыўныя і гульнявыя дзіцячыя праграмы, можна задаць цікавячае пытанне святару і пакаштаваць стравы манастырскай кухні. Неад'емнай часткай фестывалю з'яўляецца праваслаўная выстава. Гэтым разам прывязуць прадукцыю сваіх манастыроў і прыходаў больш за 90 удзельнікаў з 11 краін свету: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Узбекістана, Сербіі, Босніі і Герцагавіны, Чарнагорыі, Грэцыі, Палесціны ды Сірыі.
падрабязна » -
Графік служэнняў Патрыяршага Экзарха на кастрычнік 2019 года
24 верасня 2019Church.by публікуе графік служэнняў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на кастрычнік 2019 года.
падрабязна » -
Маскоўская Патрыярхія папярэджвае епархіі аб ашуканскіх лістах
23 верасня 2019Упраўленне спраў Маскоўскай Патрыярхіі разаслала ўсім епархіяльным архіерэям Рускай Праваслаўнай Царквы інфармацыйны ліст, у якім паведамляецца пра паступіўшыя ў некаторыя епархіі ашуканскія лісты нібыта ад імя Свяцейшага Патрыярха з просьбай аб пералічэнні грашовых сродкаў.
падрабязна » -
Пераможцы конкурсу жывапісу «Шчасце — жыць у мірнай краіне!» пабывалі ва Усіхсвяцкім храме Мінска
23 верасня 201921 верасня храм-помнік у гонар Усіх святых у горадзе Мінску наведалі пераможцы рэспубліканскага конкурсу жывапісу «Шчасце — жыць у мірнай краіне!», прымеркаванага да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, які праводзіцца Беларускім фондам міру.
падрабязна » -
Праваслаўная моладзь наведала Курапаты
23 верасня 2019Моладзевы рух «AGIOS» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі «Аднаўленне святынь. Крыніцы Беларусі», арганізаванай БРСМ. У верасні валанцёры акцыі пабывалі ў Курапатах, дзе ўсклалі кветкі да крыжоў.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Прэм'ер-міністра Беларусі з архіепіскапам Гродзенскім Арцеміем
23 верасня 201920 верасня, напярэдадні свята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Румас наведаў Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву — адзін з самых старажытных храмаў Беларусі, дзе яго сустракаў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій.
падрабязна » -
Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная надыходзячаму святкаванню 30-годдзя Беларускага Экзархату
23 верасня 2019Удзел у сустрэчы з журналістамі прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і кіраўнікі шэрагу сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
23 верасня 2019
19 верасня кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі правяла прэзентацыю кнігі «Вячаслаў Багдановіч. Царква і дзяржава: выбраныя артыкулы і прамовы» (Мінск, 2019).
падрабязна » -
Выраблены памятны знак «25 гадоў турэмнага служэння Беларускай Праваслаўнай Царквы»
22 верасня 2019Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэлігійная місія «Сінадальны аддзел па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы» вырабіла памятны нагрудны знак «25 гадоў турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы», які будзе ўручаны ўдзельнікам канферэнцыі, прысвечанай гэтай знамянальнай даце.
падрабязна » -
22 верасня 2019
22 верасня, у Нядзелю 14-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Уздзвіжаннем, пасвята Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, Дзень памяці святых праведных Богаайцоў Іаакіма і Ганны, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна »