-
10 верасня 2019
11 верасня ў 20:00 у актавай зале Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага праекта «Белым па чорным. Вялікая княгіня Лізавета Фёдараўна», які стаў адным з пераможцаў міжнароднага грантавага конкурсу «Праваслаўная ініцыятыва».
падрабязна » -
Літургія на беларускай мове была здзейсненая ў ніжняй царкве Гродзенскага Старога замка
09 верасня 20198 верасня, у рамках святкавання Дня беларускага пісьменства, у ніжняй царкве Старога замка горада Гродна была здзейснена Літургія на беларускай мове. Узначаліў богаслужэнне настаяцель Пакроўскага кафедральнага сабора протаіерэй Георгій Рой. Па словах айца Георгія, верагодна, гэта першая за стагоддзі Літургія, адслужаная на гэтым месцы.
падрабязна » -
Больш за 1240 дзяцей атрымалі падарункі ад Гомельскай епархіі
09 верасня 2019Традыцыйная штогадовая акцыя «Збяры партфель у школу» завяршылася ў Гомельскай епархіі. Прыходы і епархіяльны аддзел па сацыяльнаму служэнню сабралі ахвяраванні для дзяцей з малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных, апякунскіх, прыёмных, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы сем'яў, а таксама для выхаванцаў сацыяльных устаноў і падапечных грамадскіх дабрачынных арганізацый.
падрабязна » -
Падведзены вынікі V Рэспубліканскага конкурсу «Бібліятэка — цэнтр духоўнай асветы і выхавання»
08 верасня 2019У конкурсе прынялі ўдзел 62 працы ад бібліятэк устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі Рэспублікі Беларусь, публічных бібліятэк Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, бібліятэк Беларускай Праваслаўнай Царквы.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у здзяйсненні Літургіі на Гробе Гасподнім у Іерусаліме
08 верасня 2019У ноч з 7 на 8 верасня на Жываносным Гробе Гасподнім у горадзе Іерусаліме была здзейснена Бажэственная літургія. Богаслужэнне здзейснілі архіепіскап Лідскі Дзімітрый, сакратар Свяшчэннага Сінода Іерусалімскага Патрыярхату, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і епіскап Кастамукшскі і Кемскі Ігнацій.
падрабязна » -
08 верасня 2019
7 верасня, напярэдадні Нядзелі 12-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень святкавання Стрэчання Уладзімірскай іконы Прасвятой Багародзіцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Троіцкім саборы Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме.
падрабязна » -
На базе прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве будуць праходзіць заняткі па беларускай мове
07 верасня 2019Праграма заняткаў уключае агляд агульных звестак пра Беларусь, знаёмства з алфавітам, фанетычным і граматычным строем мовы, мовазнаўчы аналіз тэкстаў Свяшчэннага Пісання Старога і Новага Запавету, азнаямленне з беларускай літаратурай.
падрабязна » -
07 верасня 2019
На выставе прадстаўлены кірылічныя выданні XVII-XVIII стагоддзяў, такія як «Служэбнік» (1601), «Анфалагіён» (1619) «Трыадыён» (1664), «Псалтыр» (1737), рэдкія і ўнікальныя выданні Новага Запавету з фондаў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, Гісторыка-археалагічнага кабінета Гомельскай епархіі і Музея Бібліі Інстытута тэалогіі БДУ.
падрабязна » -
Для журналістаў Бабруйска арганізавалі прэс-тур па храмах горада
07 верасня 20194 верасня па благаславенню епіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма Бабруйская епархія правяла аднадзённы прэс-тур па храмах горада Бабруйска для прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча архіепіскапа Гродзенскага Арцемія са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама
07 верасня 2019Бакі абмеркавалі бягучыя пытанні дзейнасці епархіі, узаемадзеяння з гарадской адміністрацыяй, а таксама выдзялення зямельных участкаў пад будаўніцтва новых храмаў.
падрабязна » -
У Брэсце адбыўся канцэрт духоўнай музыкі «Спадчына святая»
07 верасня 2019Канцэрт быў прымеркаваны да святкавання 1000-годдзя горада над Бугам. Перад пачаткам мерапрыемства адбыўся падзячны малебен Госпаду ў памяць пра юбілей горада. Богаслужэнне здзейсніў архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан.
падрабязна » -
07 верасня 2019
6 верасня ў горадзе над Бугам пачаліся афіцыйныя трохдзённыя ўрачыстасці з нагоды 1000-годдзя горада Брэста. Адным з першых мерапрыемстваў, прысвечаных Брэсцкаму міленіуму, стала правядзенне ўрачыста-святочнай канцэртнай праграмы.
падрабязна » -
У БДМУ адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года
06 верасня 20195 верасня ў інтэрнаце № 4 Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта адбыўся малебен перад пачаткам навучальнага года. Усе жадаючыя студэнты, выкладчыкі, работнікі інтэрната і ўніверсітэта мелі магчымасць папрасіць Божай дапамогі перад пачаткам вучобы і працы.
падрабязна » -
Патрыяршы Экзарх павіншаваў берасцейцаў з 1000-годдзем горада Брэста
06 верасня 2019«Брэст — адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі. За тысячу гадоў яму давялося перажыць як часы міру, згоды і дабрабыту, так і гады войнаў, смут і неўладкаванняў. Але нават у самыя грозныя ліхалецці Брэст змог выстаяць дзякуючы жыццялюбству, стойкасці і мужнасці сваіх жыхароў» — гаворыцца ў віншаванні.
падрабязна » -
06 верасня 2019
Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў распараджэнне, якім зацвярджаецца рашэнне савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, якое прадугледжвае выдзяленне грашовых сродкаў для рэалізацыі шасці культурных праектаў.
падрабязна »