У Нядзелю 23-ю пасля Пяцідзесятніцы Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
24 лістапада 201924 лістапада 2019 года, у Нядзелю 23-ю пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Андрэй Волкаў.
Традыцыйна пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне Мінскай іконе Божай Маці.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў прыхаджан і духавенства сабора з нядзельным днём, з надыходзячым Ражджэственскім постам і звярнуўся да ўсіх са словам настаўлення.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.