-
Прадстаўнікі Барысаўскай епархіі прынялі ўдзел у велапрабегу па месцах баявой славы
23 жніўня 2019Больш за 100 чалавек прынялі ўдзел у раённым веласіпедным прабегу, прысвечаным 75-годдзю вызвалення горада Барысава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзю ўтварэння Барысаўскага раёна.
падрабязна » -
22 жніўня 2019
21 жніўня, у дзень памяці свяшчэннамучаніка Сергія Чарнобыльскага († 1937), епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід ўзначаліў Бажэственную літургію пад адкрытым небам у адселенай вёсцы Белая Сарока Нараўлянскага раёна.
падрабязна » -
21 жніўня 2019
21 жніўня, у сераду 10-й сядміцы пасля Пяцідзесятніцы, пасвята Праабражэння Госпада Бога і Спасіцеля нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння крыжоў на купалы і званоў для званіцы храма ў гонар іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў пасёлку Раўбічы Мінскага раёна.
падрабязна » -
21 жніўня 2019
У дзень Праабражэння Гасподняга сястрыцтва ў гонар велікамучаніцы Варвары (Гомель) адправілася ў Рэспубліканскі цэнтр радыяцыйнай медыцыны, каб падзяліцца душэўным святлом і падтрымаць людзей, на долю якіх выпалі выпрабаванні.
падрабязна » -
«Аўтобус міласэрнасці» працуе ў Брэсцкай епархіі
20 жніўня 2019Суцэльнаметалічны фургон «Газэль Next» штодня дастаўляе ежу бяздомным і служыць іншым справам міласэрнасці: валанцёры праводзяць сярод маючых патрэбу работу па аднаўленню дакументаў, праходжанню медагляду, працаўладкаванню, забеспячэнню неабходным адзеннем, абуткам, медыкаментамі і іншымі прадметамі.
падрабязна » -
19 жніўня 2019
19 жніўня, у свята Праабражэння Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Спаса-Праабражэнскім храме горада Мінска.
падрабязна » -
18 жніўня 2019
18 жніўня 2019 года, напярэдадні свята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Праабражэнскім кафедральным саборы горада Заслаўя.
падрабязна » -
18 жніўня 2019
18 ліпеня, у Нядзелю 9-ю пасля Пяцідзесятніцы, прадсвята Праабражэння Гасподняга, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
17 жніўня 2019
17 жніўня, напярэдадні Нядзелі 9-й пасля Пяцідзесятніцы, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
падрабязна » -
У Грэцыі завяршылася чарговая змена катэхізацыйнага лагера «Крынічка» для беларускіх дзяцей
17 жніўня 2019У лагеры адпачывалі 35 дзяўчынак-падлеткаў з сем'яў вернікаў Увядзенскага, Богаяўленскага і Серафімаўскага прыходаў горада Мінска, з сем'яў святароў Беларускага Экзархату, а таксама сем'яў супрацоўнікаў Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Рэспублікі Беларусь.
падрабязна » -
Адбылася сустрэча Патрыяршага Экзарха з паслом Германіі ў Беларусі
16 жніўня 201916 жніўня ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з новапрызначаным Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Федэратыўнай Рэспублікі Германія Манфрэдам Хутэрэрам, які прыбыў у Беларусь у канцы ліпеня гэтага года.
падрабязна » -
Навагрудскае сястрыцтва праводзіць акцыю «Збярэм дзіця ў школу»
15 жніўня 2019У гарадскім гандлёвым цэнтры і іконнай лаўцы сястрыцтва ўстаноўлены спецыяльныя скрыні і каляскі для збору школьных прылад і ахвяраванняў для дзяцей з малазабяспечаных сем'яў.
падрабязна » -
У Свята-Троіцкім храме Зэльвы памаліліся аб упакаенні паэткі Ларысы Геніюш
15 жніўня 2019У храме Святой Жыццепачатнай Троіцы гарадскога пасёлка Зэльва адбылося богаслужэнне, за якім былі ўзнесены малітвы аб упакаенні вядомай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш.
падрабязна » -
14 жніўня 2019
13 жніўня адышоў да Госпада прафесар Маскоўскай духоўнай акадэміі Мікалай Канстанцінавіч Гаўрушын. Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, выказаў спачуванне рэктару МДА архіепіскапу Вярэйскаму Амвросію, родным і блізкім спачылага навукоўца.
падрабязна » -
Архіепіскап Полацкі Феадосій узначаліў урачыстасці ў гонар Дзісненскага абраза Прасвятой Багародзіцы
13 жніўня 201910 жніўня ў самым маленькім горадзе Беларусі — Дзісне — прайшло традыцыйнае свята ў гонар яўлення Дзісненскага абраза Прасвятой Багародзіцы «Адзігітрыя». У храме Уваскрасення Хрыстовага сабралася мноства вернікаў і паломнікаў з розных куткоў Беларусі і замежжа, каб пакланіцца цудатворнай іконе, адкрытай у канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя.
падрабязна »