У дзень памяці апостала Андрэя Першазванага мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Андрэеўскім храме горада Мінска
13 снежня 201913 снежня 2019 года, у пятніцу 26-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святога апостала Андрэя Першазванага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Андрэеўскім храме горада Мінска.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; настаяцель Андрэеўскага храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук; настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў пасёлку Прывольны протаіерэй Анатоль Івашчук; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі; настаяцель Нікольскага храма ў пасёлку Сокал протаіерэй Сергій Комлік; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.
Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Юліі Трубачовай.
Пропаведзь пасля запрычаснага верша прамовіў клірык парафіі іерэй Аляксандр Мініч.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне святому апосталу Андрэю Першазванаму.
Па заканчэнні богаслужэння настаяцель храма протаіерэй Пётр Дзем'янчук звярнуўся да мітрапаліта Паўла з прывітальным словам. Айцец настаяцель выказаў падзяку Патрыяршаму Экзарху за магчымасць сумеснай малітвы ў дзень прастольнага свята прыхода. Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Пятру за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан Андрэеўскага храма з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць уручыў прыхаджанам абразкі апостала Андрэя Першазванага.
Імяніннікам было абвешчана мнагалецце, пасля чаго ўладыка Экзарх уручыў ім прасфоры і кветкі.