Выстаўка ікон з мармуру праходзіць у Мінску

08 мая 2019

V_Minske_prohodit_vistavka_ikon_iz8746047big.jpg

У музеі «Лошыцкая сядзіба» горада Мінска праходзіць выстава абразоў з мармуру «Беларускі брыльянт у кароне паладыумных ікон Праваслаўя». Экспазіцыя праводзіцца па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, напярэдадні падрыхтоўкі да пашыранай выставы і ў рамках урачыстых мерапрыемстваў, прысвечаных 550-годдзю яўлення Жыровіцкай іконы Божай Маці.

Прапанаваная экспазіцыя абразоў выканана цалкам з прыроднага каменя: італьянскага мармуру, оніксу, траверціну і т. д.

Выстава заяўляецца да публічнага прагляду ўпершыню. Яна не мае аналагаў у праваслаўным свеце ні па аб'ёме выставачных матэрыялаў, ні па прадстаўленых тэхніках іх выканання ў камнеапрацоўцы.

На выставе прадстаўлены больш за 150 работ, з іх больш за палову рарытэтнага характару, які выключае магчымасць якога-небудзь паўтору.

Месца правядзення: Мінск, праезд Чыжэўскіх, д. 8-2, 10. Час працы: 11.00-19.00. Уваход для наведвальнікаў: 11.00 - 18.30. Працоўныя дні: серада - нядзеля. Выхадныя дні: панядзелак, аўторак. Тэлефон музея: +375 17 285 18 86.

Sobor.by / Church.by