У Жыровіцкай абіцелі быў здзейснены малебен аб дараванні міру Украіне

19 мая 2017

top.jpg

18 мая 2017 года ва Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага манастыра, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейсніў малебен аб дараванні міру Украіне.

Па заканчэнні набажэнства архіпастыр заклікаў манаскіх асоб, студэнтаў Мінскай духоўнай семінарыі, прыхаджан і паломнікаў працягваць узносіць узмоцненыя малітвы аб недапушчэнні антыцаркоўных і антынародных праектаў кіраўніцтва Украіны. У гэты дзень у Вярхоўнай Радзе Украіны быў прызначаны разгляд двух законапраектаў (№ 4511 і № 4128), прыняцце якіх забяспечыла б раскольнікам юрыдычныя ўмовы для захопу праваслаўных храмаў Маскоўскага Патрыярхату.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: насельнік манастыра архімандрыт Барыс (Пірог), духаўнік ігумен Авель (Страпко), ігумен Афанасій (Ванькевіч), благачынны манастыра іераманах Герасім (Чарапко), насельнік ігумен Макарый (Гарчанюк), першы памочнік рэктара МінДС іерэй Аляксандр Сняжко, духавенства манастыра і Навагрудскай епархіі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Георгій Пшанко.

За богаслужэннем спяваў хор МінДС пад кіраваннем студэнта 2-га курса Паўла Моніда.

МінДС / Church.by