У восьмую гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Храме Хрыста Збавіцеля была здзейсненая Літургія

01 лютага 2017

top.jpg

1 лютага 2017 года, у восьмую гадавіну інтранізацыі Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, у кафедральным саборным Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве была здзейсненая Бажэственная літургія. Свяцейшы ўладыка праводзіў богаслужэнне ў інтранізацыйным аблачэнні.

Прадстаяцелю Рускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій, Патрыяршы намеснік Маскоўскай епархіі; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; кіраўнікі мітраполій і іерархі Рускай Праваслаўнай Царквы; кіраўнікі сінадальных і агульнацаркоўных устаноў у свяшчэнным сане.

З ліку прадстаўнікоў Памесных Праваслаўных Цэркваў пры Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі Яго Свяцейшасці саслужылі: мітрапаліт Кірынскі Афанасій (Александрыйская Праваслаўная Царква); епіскап Маравіцкі Антоній (Сербская Праваслаўная Царква); архімандрыт Сцяфан (Дыспіракіс) (Іерусалімская Праваслаўная Царква); архімандрыт Феактыст (Дзімітраў) (Балгарская Праваслаўная Царква); архімандрыт Серафім (Шэмятоўскі) (Праваслаўная Царква Чэшскіх земляў і Славакіі).

Свяцейшаму Патрыярху таксама саслужылі: протаіерэй Уладзімір Дзівакоў, сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па горадзе Маскве; протаіерэй Міхаіл Разанцаў, ключнік Храма Хрыста Збавіцеля; протаіерэй Мікалай Балашоў, намеснік старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязей; архімандрыт Аляксандр (Ялісаў), начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме; ігумен Арсеній (Сакалоў), настаяцель падвор'я Рускай Праваслаўнай Царквы ў Бейруце, Ліван, прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі пры Патрыярху Антыяхіі і ўсяго Усходу; архімандрыт Мірыян (Шэнгелія) (Грузінская Праваслаўная Царква), клірык храма св. вмч. Георгія Перамаганосца ў Малых Грузінах г. Масквы; протаіерэй Міхаіл Гундзяеў, прадстаўнік Маскоўскага Патрыярхату пры Сусветным Савеце Цэркваў і міжнародных арганізацыях у Жэневе, настаяцель стаўрапігіяльнага храма Нараджэння Найсвяцейшай Багародзіцы ў Жэневе; протаіерэй Аляксандр Агейкін, настаяцель Богаяўленскага кафедральнага сабора горада Масквы; протаіерэй Сергій Куксевіч, сакратар епархіяльнага ўпраўлення Санкт-Пецярбургскай мітраполіі; протаіерэй Міхаіл (Дудзіч) (Польская Праваслаўная Царква), палкоўнік, канцлер Праваслаўнага ардынарыята Войска Польскага; іераманах Серафім (Амельчанкаў), адказны сакратар Упраўлення справамі Маскоўскай Патрыярхіі; намеснікі стаўрапігіяльных манастыроў, духавенства Масквы.

На богаслужэнні прысутнічалі: паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе, старшыня Савета пры Прэзідэнце РФ па справах казацтва А. Д. Бяглоў; старшыня Імператарскага праваслаўнага палесцінскага таварыства С. В. Сцяпашын; старшыня Камітэта Дзяржаўнай Думы ФС РФ па развіцці грамадзянскай супольнасці, пытаннях грамадскіх і рэлігійных аб'яднанняў С. А. Гаўрылаў; дэпутат Дзяржаўнай Думы ФС РФ, саветнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па пытаннях будаўніцтва В. І. Рэсін; Упаўнаважаны па правах чалавека ў РФ Т. Н. Маскалькова; Упаўнаважаны МЗС Расіі па пытаннях правоў чалавека, дэмакратыі і вяршэнства права к. К. Даўгоў; кіраўнік Федэральнай службы па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогій і масавых камунікацый А. А. Жараў; кіраўнік Дэпартамента нацыянальнай палітыкі, міжрэгіянальных сувязяў і турызму горада Масквы В. І. Сучкоў і іншыя прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый.

У Храме Хрыста Збавіцеля маліліся прадстаўнік Патрыярха Антыяхійскага і ўсяго Усходу мітрапаліт Філіпопальскі Ніфан, ігумен Рускага Панцелеіманава манастыра на Афоне архімандрыт Яўлогій (Іваноў); старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда; кіраўнік Мастацка-вытворчага прадпрыемства Рускай Праваслаўнай Царквы «Софрино» Е. А. Пархаеў; прэзідэнт Міжнароднага фонду адзінства праваслаўных народаў В. А. Аляксееў; ігуменні жаночых абіцеляў, святары Масквы і Падмаскоўя, супрацоўнікі сінадальных і іншых царкоўных структур, прадстаўнікі прыходскіх рад, выкладчыкі і навучэнцы царкоўных навучальных устаноў.

За Літургіяй спявалі хоры Храма Хрыста Збавіцеля (рэгент — І. Б. Талкачоў) і Срэценскага стаўрапігіяльнага манастыра (рэгент — Н.З. Жыла).

У сугубую екценію былі ўключаны асаблівыя прашэнні аб цяпер ўшаноўваемым Свяцешым Патрыярху Маскоўскім і ўсяе Русі Кірыле. Пасля сугубай екценіі Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны ўзнёс малітву аб Прадстаяцелі Рускай Царквы. Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў малітву аб міры на Украіне.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў епіскап Багародскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах.

На тэлеканале «Саюз» ішла прамая трансляцыя ўрачыстага богаслужэння.

Па заканчэнні Літургіі Блажэннейшы мітрапаліт Ануфрый абвясціў віншавальны адрас Свяцейшаму Патрыярху ад імя членаў Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, пасля чаго паднёс Яго Святасці спіс Данской іконы Божай Маці і букет кветак.

Свяцейшага Уладыку павіншаваў паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта РФ у Цэнтральнай федэральнай акрузе А. Д. Бяглоў.

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да прысутных з першасвяціцельскім словам:

«Я дзякую ўсім вам за тое, што вы палічылі магчымым у гэты дзень памаліцца разам са мной. Асабліва мяне радуе мноства епіскапату, які разам з Патрыярхам сёння тут, у малітве. Многія з вас, знаходзячыся вельмі далёка ад Першапрастольнага горада, здзяйсняюць адну агульную справу — справу ўмацавання рускага Праваслаўя, справу служэння Царкве Божай, справу служэння Госпаду, Які запаведваў нам ісці хрысціць, прапаведаваць, заклікаць людзей да выратавання.

Сёння па збегу абставінаў, па збегу календароў царкоўнага і астранамічнага, здзяйснялася богаслужэнне, падчас якога чытаўся ўрывак з Першага паслання апостала Пятра (1 Пят. 4:12-5:5). У гэтым апостальскім чытанні ёсць словы, якія ўразілі мяне сваёй сілай шмат гадоў таму, калі я яшчэ толькі збіраўся стаць на шлях служэння Царквы: Пастыраў вашых умаўляю: пасьвіце статак, не пануючы над спадчынай Божай, а даючы прыклад статку.

На кожным месцы іерархічнага служэння няпроста ажыццяўляць гэты апостальскі запавет, таму што слова «панаванне» нярэдка рэалізуецца ў зусім канкрэтных дзеяннях святара, асабліва ж архіерэя, якому Самім Богам праз святых апосталаў уручана права вязаць і вызваляць, ці прымаць часам вельмі строгія кананічныя рашэнні. Знешне яны могуць здацца праявай панавання аднаго чалавека над іншым, але гэта зусім не так. Вось для таго, каб ні ў каго і ніколі не ўзнікала думка, што святар, будзь гэта свяшчэннік, архіерэй ці Патрыярх, пануе над статкам, неабходна выканаць апошнюю частку гэтага цудоўнага апостальскага запавету: даючы прыклад статку. А калі прыкладу няма, то самыя бяскрыўдныя дзеянні могуць успрымацца як панаванне, і няма даверу ні да слоў, ні да спраў, асабліва іерархаў і Патрыярха. Таму прамое і, я б сказаў, радыкальнае выкананне апостальскай запаведзі з'яўляецца абавязковай умовай поспеху служэння — і свяшчэнніка, і архіерэя, і тым больш Патрыярха.

Каб было так, трэба прыкладаць шмат сіл. Каб служыць прыкладам, трэба быць трошкі вышэй за тых, хто ў табе жадае ўбачыць прыклад. Гэта не значыць, што ўсе хочуць у табе бачыць прыклад, але ёсць тыя, на каго так і глядзяць, — будзь гэта свяшчэннік, настаяцель храма, настаяцель або настаяцельніца манастыра, асабліва ж архіерэй і Патрыярх. Але каб было так, нам усім трэба памятаць, вызнаваць усёй сілай сваёй душы, што ніякага прыкладу не атрымаецца, калі мы будзем штучна ствараць нейкі вобраз набожнасці, праведнасці, справядлівасці і дабрыні, бо сэрца чалавека, падмануць немагчыма. Можна падмануць аднаго, другога, трэцяга — Царкву падмануць немагчыма.

А значыць, каб паказваць прыклад, трэба працаваць, не пакладаючы рук. І не толькі над сумленным, адказным, самаадданым выкананнем сваіх непасрэдных абавязкаў, але і над самім сабой, над сваім унутраным светам, над сваёй здольнасцю змагацца з грахамі, пераадольваючы спакусы і чалавечую слабасць.

Дзякую ўсім вам, мае дарагія, за добрыя словы і за вашыя малітвы, і прашу вас памятаць у сваіх малітвах пра Патрыярха, які для выканання апостальскай запаведзі, што мы чулі сёння, асабліва мае патрэбу ў вашай малітве і вашай духоўнай падтрымцы. Усім вам сардэчна дзякую за служэнне Госпаду, за ўмацаванне Царквы, за наша адзінства, за нашу духоўную размову і за нашу супольную малітву. Амінь».

Затым Свяцейшы Патрыярх Кірыл удастоіў царкоўных узнагарод архіпастыраў і пастыраў, якія адзначаюць знамянальныя даты:

- зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 80-годдзем з дня нараджэння мітрапаліт Уладзімірскі і Суздальскі Яўлогій, кіраўнік Уладзімірскай мітраполіі, удастоены ордэна святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага I ступені;

- зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння мітрапаліт Курскі і Рыльскі Герман, кіраўнік Курскай мітраполіі, удастоены ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага II ступені;

- зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння епіскап Карагандзінскі і Шахцінскі Севасціян удастоены ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені;

- зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 55-годдзем з дня нараджэння епіскап Талдыкарганскі Няктарый, вікарый Астанайской епархіі, удастоены ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені;

- зважаючы на старанную архіпастырскую працу і ў сувязі з 30-годдзем служэння ў свяшчэнным сане архімандрыт Аляксандр (Ялісаў), начальнік Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме, удастоены ордэна прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені;

- у сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння архіепіскап Аляксандраўскі і Юр'еў-Польскі Яўстафій узнагароджаны памятнай панагіяй;

- у сувязі з 65-годдзем з дня нараджэння епіскап Краснагорскі Ірынарх, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмным служэнні, узнагароджаны памятнай панагіяй.

Прэс-служба Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі / Church.by