У сталічным храме-помніку ў гонар Усіх святых ўвекавечана памяць супрацоўнікаў ДАІ, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку

17 верасня 2017

top.jpg

16 верасня 2017 года ў храме-помніку ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску адбылася цырымонія закладкі капсулы з зямлёй з магіл супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. У крыпце храма была ўшанавана памяць 34 супрацоўнікаў ДАІ, пахаваных у розных раёнах Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніі прынялі ўдзел: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; намеснік Міністра ўнутраных спраў, генерал-маёр міліцыі Аляксандр Аркадзевіч Кобрусеў; начальнік УДАІ МУС, палкоўнік міліцыі Дзмітрый Міхайлавіч Карзюк; мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч (Рыма-Каталіцкая Царква); настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны. У храме сабраліся таксама члены сем'яў і сваякі загінулых, ветэраны і супрацоўнікі ДАІ, курсанты Акадэміі МУС, навучэнцы спецыялізаванага ліцэя МУС, узорна-паказальны аркестр і рота ганаровай варты ўнутраных войскаў.

Мітрапаліт Павел здзейсніў малебен аб усіх, хто нясе службу ў органах унутраных спраў, а затым памінальную ліцію аб загінулых супрацоўніках ДАІ і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, падкрэсліўшы неабходнасць шанаваць памяць загінулых, якія аддалі свае жыцці дзеля абароны бяспекі грамадзян, выканаўшы тым самым запаведзь Спасіцеля: «Бо́льшай любо́ві ні ў кога няма, як тая, калі хто душу́ сваю пало́жыць за сябро́ў сваіх» (Ін. 15:13).

Сваякі загінулых аўтаінспектараў і госці цырымоніі запалілі ад незгасальнай лампады свечкі.

Закладка капсулы прымеркавана да 100-гадовага юбілею беларускай міліцыі і 81-й гадавіны са дня ўтварэння Дзяржаўтаінспекцыі МУС. Капсула ўяўляе сабой шкляную пасудзіну, выкананую ў выглядзе контурнага малюнка Беларусі, перад якім ускладзена форменная фуражка супрацоўніка Дзяржаўтаінспекцыі з жазлом і дзвюма гваздзікамі.  

Фота: БелТА

Church.by