У свята Святога Духа Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольнае свята ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

01 чэрвеня 2026

top.jpg

1 чэрвеня 2026 года, у свята Святога Духа, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, у саслужэнні епіскапа Нясвіжскага Аўксенція здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

За Бажэственнай літургіяй архіпастырам саслужылі сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынныя царкоўных акруг Мінскай епархіі, духавенства кафедральнага сабора і запрошаныя свяшчэннаслужыцелі.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.

Трансляцыя богаслужэння вялася на YouTube-канале Беларускага Экзархату.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Пётр Дзем'янчук.

Па заканчэнні Літургіі быў здзейснены малебны спеў з хрэсным ходам вакол сабора.

Затым Мітрапаліт Веніямін павіншаваў духавенства і міран з прастольным святам і звярнуўся да прысутных са словам настаўлення.

На заканчэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Па заканчэнні набажэнства на Саборнай плошчы адбыўся канцэрт з удзелам харавых калектываў сабора і запрошаных гасцей. Таксама ў праграме былі майстар-класы і палявая кухня.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж