У свята Светлага Хрыстова Уваскрасення Патрыяршы Экзарх здзейсніў урачыстае Велікоднае богаслужэнне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска [+відэа]

12 красавіка 2026

top.jpg

У ноч на 12 красавіка 2026 года, у свята Светлага Хрыстова Уваскрасення, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў хрэсны ход, святочную Пасхальную ўтраню і Бажэственную літургію свяціцеля Іаана Залатавуста ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; старшыня Узнагароднай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, старшыня прыходскай рады Свята-Духава кафедральнага сабора іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі кафедральнага сабора.

Трансляцыя святочнага богаслужэння вялася ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1» і на афіцыйных каналах Беларускага Экзархату на YouTube, RUTUBE і ВКонтакте і суправаджалася каментарамі дыякана Серафіма Башкірава і сурдаперакладам Валянціны Чудаковай і Вольгі Шумскай.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраваннем Віталя Сабалеўскага.

Пасля спеваў сціхір Пасхі Мітрапаліт Веніямін зачытаў Слова агалашальнае свяціцеля Іаана Залатавуста на Святую Пасху.

Па заканчэнні Пасхальнай утрані протаіерэй Андрэй Волкаў агучыў Велікоднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла архіпастырам, пастырам, дыяканам, манаскім і ўсім верным дзецям Рускай Праваслаўнай Царквы.

Пасля чытання Евангелля Велікоднае пасланне Патрыяршага Экзарха зачытаў протадыякан Віталь Дубяга.

Пасля заамвоннай малітвы Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне артаса.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў вернікаў са светлым святам Уваскрасення Хрыстова і падаў усім архіпастырскае благаславенне. 

 

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж